Гісторыка-культурная спадчына – наш гонар!

16 лютага ў вялікай зале Пружанскага райвыканкама адбылося пасяджэнне Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, у якім таксама прынялі ўдзел старшыні сельвыканкамаў і прадстаўнікі Маладзежнага парламента пры раенным Савеце дэпутатаў.

Адной з асноўных тэм, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні, стала захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны як сімвала дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.

Перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі сферы культуры, якія пазнаемілі з арганізацыяй работы ў гэтым накірунку і брэндамі Брэсцкай вобласці і Пружаншчыны.

Метадыст Пружанскага гарадскога Палаца культуры Вячаслаў Краўчук расказаў аб Брэсцкай крэпасці-героі. Ен спыніўся на асноўных вехах яе гісторыі, музеефікацыі аб’екта і праектах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, рэканструкцыях у крэпасці і сваім удзеле ў іх.

Галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталія Пракаповіч пазнаеміла з дзейнасцю музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў, дасягненнях і перспектывах развіцця гэтых устаноў культуры.

Рэжысер гарадскога Палаца культуры Дзіяна Крэтава распавяла аб традыцыйных культурных мерапрыемствах, вядомых далека за межамі Пружанскага раёна, – міжрэгіянальным свяце-конкурсе «Музычны калейдаскоп», рэгіянальным конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» і свяце-конкурсе вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле».

Нематэрыяльную гісторыка-культурную спадчыну рэгіена (стравы з цертай бульбы, практыка саломапляцення, мастацтва выцінанкі, традыцыйны роспіс на шле, творчасць М.В.Тарасюка, чорназадымленая кераміка) прадставіла метадыст раеннай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Зінкевіч.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий