Гэта патрэбна жывым

Вялікія страты панесла Пружаншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На тэрыторыі раёна шмат воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр фашызму, памятных знакаў. Напярэдадні і ў час святкавання Дня Перамогі работнікі клубных устаноў разам з прадстаўнікамі шырокай грамадскасці ўшанавалі памяць загінуўшых і правялі канцэртныя праграмы.

Мітынг з удзелам мясцовых жыхароў, органаў улады і арганізацый каля брацкай магілы ў аграгарадку зладзіў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка.

Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка разам з сярэдняй школай правёў мітынг «Мы памятаем» каля помніка землякам у аг.Харава.

Слабудскі сельскі Дом культуры напярэдадні 9 Мая прадставіў аднавяскоўцам святочны канцэрт «Дзеля міру на землі». У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы і салісты ўстановы, вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў. Таксама работнікі клубнай ўстановы падрыхтавалі мітынг «Гэта патрэбна жывым» каля помніка загінуўшым землякам у в.Сланімцы.

Работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мітынгаў каля брацкіх магіл у в.Купічы і г.п.Шарашова. Для жыхароў пасёлка клубная ўстанова прадставіла канцэртную праграму «Вечная памяць».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий