Гэта галоўнае слова – Перамога!

Такую назву мела літаратурна-музычная гадзіна, якая нядаўна прайшла ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў. Яна была падрытавана сумесна з гарпасялковай бібліятэкай. Мерапрыемства, прысвечанае находзячаму Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наведалі вучні 3 – 6 класаў мясцовай сярэдняй школы.

Рабяты, якія вучацца на музычным аддзяленні школы мастацтваў, падрыхтавалі шматлікія творчыя нумары – інструментальныя і вакальныя, а на выяўленчым – выставу тэматычных мастацкіх работ. Падчас творчай сустрэчы гучалі мелодыі, песні і вершы ваенных часоў.

Бібліятэкары, якія выступілі ў ролі вядучых літаратурна-музычнай гадзіны “Гэта галоўнае слова – Перамога!”, падрыхтавалі выставу кніг аб Вялікай Айчыннай вайне.

Мерапрыемства ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў стала знакавай падзеяй у жыцці пасёлка напярэдадні святкавання 9 Мая.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий