20 чэрвеня на гарадскім стадыёне «Мухавец» адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця летняга мнагаборства «Здароўе» па здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь «Гатовы да працы і абароны». Задача комплексу – прапаганда і папулярызацыя здаровага ладу жыцця, развіццё ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі насельніцтва і, канечне, умацавання здароўя грамадзян розных узроставых катэгорый.
У здачы нарматываў і летнім мнагаборстве прынялі ўдзел работнікі дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры», якія з’яўляюцца членамі прафсаюза і іншых грамадскіх арганізацый, – Раман Панкевіч, Ксенія Цімафеева, Юлія Пропер (старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму) і Вячаслаў Краўчук (страшыня пярвічнай арганізацыі Беларскага рэспубліканскага саюза моладзі аддзела культуры райвыканкама).
Усе работнікі сферы культуры паказалі годныя вынікі на раённых спаборніцтвах.