Гартаючы нотныя старонкі

У мінулую пятніцу ў дзяржаўнай установе адукацыі “Ружанская дзіцячая школа мастацтваў” адбылося вялікае свята – справаздачны канцэрт і выпускны вечар пад назвай “Гартаючы нотныя старонкі”.

Дырэктар установы Аксана Фёдараўна Смірнова павіншавала ўсіх з завяршэннем навучальнага года, а лепшым вучням, якія вызначыліся ў вучобе, канцэртнай і конкурснай дзейнасці, яна ўручыла граматы. Асаблівай ўвагі, безумоўна, заслугоўвалі 8 выпускнікоў, якія атрымалі пасведчанні аб заканчэнні ўстановы дадатковай адукацыі.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства адбыўся канцэрт з удзелам творчых калектываў, вучняў і настаўнікаў школы мастацтваў.

Удзячныя гледачы, якіх у зале было вельмі шмат, суправаджалі артыстаў шчырымі апладысментамі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий