З заслужанымі высокім ўзнагародамі, новым вопытам і ўражаннямі вярнуўся на радзіму народны ансамбль танца «Спадчына» (кіраўнік Валянціна Іванаўна Іскаліева) дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры».
4 – 8 красавіка творчы калектыў прымаў удзел у ХІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Зажги свою звезду», які праходзіў у г.Пенза (Расія). Гэта шматгадовае культурнае мерапрыемства, арганізаванае міжнародным творчым праектам «Светоч» (Расія, Беларусь, Казахстан, Балгарыя), у гэтым годзе праходзіла пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (г.Масква), Упраўлення культуры г.Пенза і Школы развіцця дзіцячай творчасці г.Пензы імя Ю.Янічкіна.
Кампетэнтнае журы адзначыла выступленні пружанских танцораў узнагародамі рознага кшталту. Так, у намінацыі «Ваш звездный танец» ансамбль «Спадчына» атрымаў дыплом лаўрэата І ступені, намінацыі «Премьера» – дыплом лаўрэата ІІ ступені, намінацыі «Народны танец» – дыплом лаўрэата ІІІ ступені.
Акрамя асноўнай праграмы выступленняў і рэпетыцый маладыя людзі наведалі шматлікія майстар-класы па харэаграфіі, экскурсіі ў г.Пенза і г.Масква.
Віншуем! Жадаем новых творчых праектаў і перамог!