У першы тыдзень мая ў бібліятэках раёна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам – Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга і Дню Перамогі.
Напрыклад, Ружанская дзіцячая бібліятэка правяла інфармацыйную гадзіну «Сімвалы маёй краіны».
Да 9 Мая ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось для гімназістаў прайшоў урок мужнасці «Вайна – боль і памяць народа».
Бібліятэкі таксама працягваюць удзельнічаць у Міжнароднай акцыі «Читаем детям о Великой Отечественной войне», ініцыятарам якой з’яўляецца Самарская абласная дзіцячая бібліятэка (https://vk.com/biblio_detstvo\).
Відэаролікі «Читаем детям о Великой Отечественной войне» можна паглядзець на старонцы Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма ВКонтакте (https://vk.com/club194610387) і на ютуб-канале бібліятэкі (https://www.youtube.com/channel/UCXXHeQ2GsHWExGjwee6T7mg).