У мінулую нядзелю ў Беларусі адзначалася галоўнае свята аграрыяў – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Напярэдадні гэтай даты ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося вялікае святочнае мерапрыемства. Працаўнікоў галіны павіншаваў з прафесійным святам старшыня райвыканкама М.М.Грышкевіч.
Падчас урачыстасці былі ўшанаваны лепшыя работнікі аграрнай сферы Пружаншчыны.
Атмасферу сапраўднага свята стварылі для працаўнікоў сельскай гаспадаркі артысты гарадскога Палаца культуры, якія падрыхтавалі выдатную канцэртную праграму, і іншых устаноў культуры.