Форум маладых спецыялістаў

10 снежня ў дысказале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся форум маладых спецыялістаў «З моладдзю на роўных».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі юнакі і дзяўчаты, якія ў гэтым годзе прыбылі на сваё першае рабочае месца ў Пружанскі раён. Трэба адзначыць, што такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй і праводзяцца штогод.

Перад маладымі спецыялістамі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, прадстаўнікі органаў улады і сфер дзейнасці. Падчас размовы разглядаліся пытанні гарантый маладым спецыялістам, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, захавання гістарычнай памяці, электаральнай кампаніі, арганізацыі працы і адпачынку, іншыя актуальныя тэмы.

Для маладых спецыялістаў Пружанскі раённы цэнтр культуры падрыхтаваў цімбілдзінг і інтэлектуальны квіз з пытаннямі па гісторыі і сучасным развіцці Рэспублікі Беларусь.

Юнакі і дзяўчаты не толькі атрымалі шмат карыснай інфармацыі і змаглі задаць хвалюючыя пытанні, але і набылі новых сяброў, цікава і змястоўна правялі свой вольны час.

Выкарыстаны фота Telegram-канала Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий