Формы і метады работы клубных устаноў

6 чэрвеня ў Палацы культуры прайшлі семінар і пасяджэнне клубных работнікаў Пружанскага раённага цэнтра культуры па тэме «Формы і метады работы клубных устаноў. Сучасныя формы клубных мерапрыемстваў». У ім прынялі ўдзел культарганізатары, кіраўнікі гурткоў і пачынаючыя спецыялісты.

Загадчык аддзелам метадычнага забеспячэння В.У.Шэпель закранула пытанне папулярызацыі культурна-масавых мерапрыемстваў праз сетку Інтэрнэт. Метадыст аддзела Г.С.Махнач пазнаёміла з формамі працы для розных катэгорый насельніцтва, якія дазваляюць зрабіць культурнае жыццё цікавым, насычаным і камфортным.

Удзельнікі семінара паўдзельнічалі ў квізе «Родны край – Пружаны», які падрыхтавала кіраўнік узорнай кантакт-студыі тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-формат» А.Я.Ціхановіч.

Падчас сустэчы былі абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні працы клубных устаноў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий