Фестываль дзіцячай кнігі

17 жніўня бібліятэкары Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось і Новазасімавіцкай сельскай бібліятэкі наведалі рэспубліканскі фестываль дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары» ў в.Новая Мыш Баранавіцкага раёна.

На мерапрыемстве свае выданні для дзяцей і падлеткаў прэзентавалі К.Хадасевіч-Лісавая, Д.Нікалаеў, І.Фралова, А.Гневушава, В.Квілорыя, Г. і С.Трафімавы, Т.Яцук і іншыя пісьменнікі. Сярод ганаровых гасцей былі А.Карлюкевіч – дырэктар і галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі і М.Пазднякоў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У наведвальнікаў рэспубліканскага свята была магчымасць не толькі пазнаёміцца з літаратарамі, набыць іх творы з аўтографамі, але і даведацца аб розных навінках кніжнага друку, прыняць удзел у конкурсах і іншых актыўнасцях.

Свята дзіцячай кнігі падаравала шмат яркіх уражанняў, новых знаёмстваў, дазволіла наладзіць кантакты ў рамках міжбібліятэчнага супрацоўніцтва.

Добавить комментарий