«Фарбы душы» Ганны Захарчук

4 чэрвеня ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адбылося адкрыццё выставы работ мастачкі Ганны Захарчук «Фарбы душы». На выставе ў музеі прадстаўлена 35 твораў, выкананых у любімых тэхніках аўтара: алей, акварэль, 3D-карціны са шкла.

Ганна Васільеўна Захарчук нарадзілася і жыве ў Брэсце. Яна закончыла дзіцячую школу выяўленчых мастацтваў імя А.А.Алонцава. З 2022 года з’яўляецца членам «Беларускай асацыяцыі творчых людзей» (БАТЛ) і клуба народнай творчасці «Спадчына».

Выстава будзе працаваць у музеі да 3 жніўня. Запрашаем наведаць!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий