8 кастрычніка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма адбыўся адборачны тур Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру, які праходзіць пад патранажам Брэсцкай праваслаўнай епархіі. У гэтым годзе ён прысвечаны 1030-годдзю праваслаўя ў Беларусі.
У адборачным туры прынялі ўдзел каманды “Амнезія” з гімназіі і “Галактыка” з сярэдняй школы № 5 г.Пружаны. Ацэньвала спаборніцтва журы ў складзе: Юліі Сяменчанка (кіраўнік Рассупрацоўніцтва ў г.Брэст), іерэя Уладзіміра Свідуновіча (прадстаўнік Брэсцкай епархіяльнай камісіі), іерэя Аляксандра Мамановіча (святар храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Пружаны), Таццяны Гуторкінай (дырэктар Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы). Вялі мерапрыемства іерэй Дыянісій Папоў (святар храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Пружаны) і Юлія Лаўраш (загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі).
У адборачным этапе перамагла каманда з гімназіі, якая прыме ўдзел у Афанасьеўскім турніры Брэсцкай епархіі.
Усе удзельнікі гульні атрымалі прызы ад Рассупрацоўніцтва, цэнтральнай раённай бібліятэкі і індывідуальнага прадпрымальніка І.Сарокі (кафэ “Супер-бургер”).
Упрыгожылі мерапрыемства музычныя нумары ў выкананні Ганны Кавальчук і Кацярыны Падлужнай – салістак узорнай эстраднай студыі “Меладзін” (кіраўнік Я.Валанчус) Пружанскага гарадскога Палаца культуры.