Дзяржаўнае свята ва ўстановах культуры

12 мая Рэспубліка Беларусь адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага  сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.

Установы культуры прымеркавалі да гэтай падзеі мерапрыемствы для дзяцей і дарослых.

Так, на інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя дзяржаўным сімвалам, запрасілі Белавусаўшчынскі і Старавольскі сельскія клубы-бібліятэкі, Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры. Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка не толькі правёў тэматычную гадзіну, але і прадставіў выставу «Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар».

Гутаркі аб дзяржаўным свяце зладзілі Мураўскі і Новазасімавіцкі сельскія Дамы культуры, Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка прапанаваў наведвальнікам квэст-гульню «Сімвалы Беларусі».

Не засталіся ўбаку ад знакавай даты біблятэкі. Новазасімавіцкая сельская бібляітэка правяла для вучняў 2 класа Параслянскай сярэдняй школы пазнавальную гульню «Сімвалы краіны». У бібліятэках раёна працавалі тэматычныя кніжныя выставы і паліцы.

А Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў для пяцікласнікаў мясцовай сярэдняй школы арганізаваў музейна-педагагічны занятак «Гімн, герб, сцяг – сімвалы маёй краіны».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий