Дзяліліся вопытам настаўнікі

У Ліноўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся раённы семінар настаўнікаў, якія выкладаюць харавыя спевы.

Педагог школы Наталля Аляксандраўна Нікітчык правяла адкрыты ўрок па тэме «Распеўка – значны складальнік вакальна-харавога навучання». Падчас занятку былі прадэманстраваны разнастайныя віды практыкаванняў-распевак у акадэмічнай манеры выканання, неабходных для фарміравання вакальна-харавых навыкаў вучняў. Падчас абмеркавання ўроку калегі адзначылі высокі ўзровень падрыхтаванасці вучняў, абмяняліся вопытам і метадычнымі напрацоўкамі, пажадалі педагогу далейшых поспехаў у творчай працы з дзецьмі.

Семінар завяршыўся канцэртам, у якім прагучалі творы ў выкананні вакальнага ансабля «Ліновачкі» і салістаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий