Дзякуй Вам, ветэраны!

Такую назву меў конкурс відэавіншаванняў, які з 8 красавіка па 2 мая 2024 года праводзіла дзяржаўная ўстанова культуры «Пружанскі гарадскі Палац культуры».

На конкурс было прадстаўлена 15 работ. Журы было складана вызначыць пераможцаў, так як усе відэаролікі заслугоўвалі ўвагі. Канкурсанты адказна і душэўна паставіліся да стварэння відэавіншаванняў, у якіх прагучала шмат добрых і шчырых слоў ветэранам і ўдзельнікам вайны.

Пасля прагляду ўсіх работ журы вызначыла пераможцаў:

1 месца – Марына Белаглаўка, шматдзетная маці, жыхарка г.Пружаны. З яе відэаролікам можна пазнаёміцца па спасылцы;

2 месца – выхаванцы рознаўзроставай інтэграванай групы дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўскі дзіцячы сад Пружанскага раёна» (выхавацелі Вольга Аляксандраўна Казбяровіч, Наталія Аляксандраўна Кульбяда). Іх віншаванне па спасылцы;

3 месца – работнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Санаторый «Ружанскі» (ролік па спасылцы) і вучні 1 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі г.Пружаны» (класны кіраўнік Ірына Аляксандраўна Цемнасагатая) (ролік па спасылцы).

Таксама журы адзначыла некалькі работ, якім не былі прысуджаны месцы, але яны разам з ролікамі пераможцаў былі змешчаны ў групах Пружанскага гарадскога Палаца культуры ў сацыяльных сетках і на яго You-tube-канале, а таксама на інфармацыйным экране на вул.Савецкай. Сярод іх – відэаролік вучаніцы 1 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Пружаны» Ульяны Гардзейчык (глядзець тут), вучаніцы 3 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі г.Пружаны» Яўгеніі Пропер (глядзець тут) і ўдзельнікаў мадэльнай школы для дзяцей і падлеткаў «Індыга» (глядзець тут) (кіраўнік Лілія Казаручык).

Да таго ж удзел у конкурсе «Дзякуй Вам, ветэраны!» прынялі вучні  груп 6-82 і 2-73 установы адукацыі «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», вучаніца 2 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Параслянская сярэдняя школа» Анастасія Радкевіч, вучань 1 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі г.Пружаны» Сцяпан Вакульчык, работнікі дзяржаўнай установы «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», работнікі Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сітэма», выхавацелі дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 4 г.Пружаны» Жанна Мікалаеўна Севасцьянчук і Ганна Сяргееўна Хамюк.

Узнагароды перможцам конкурсу будуць уручаны падчас святкавання 9 Мая ў гарадскім парку.

Добавить комментарий