Дзяцінства – гэта цэлы свет

1 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. Да гэтага дня ўстановамі культуры заўсёды ладзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў.

Напрыклад, Кляпацкі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка правялі забаўляльную праграму “Дзяцінства – гэта смех і радасць”.

Свята для дзяцей “Маленькая краіна” было арганізавана работнікамі Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры і бібліятэкі.

Калядзіцкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай запрасілі дзяцей і дарослых на гульнявую праграму “Разам весялей”.

Зладзіў свята “Прыгоды з Нязнайкам” Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Работнікі ўстановы выступілі ў ролі казачных герояў, разам з якімі дзеці весела правялі вольны час.

У Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла гульнявая праграма “Цудоўная краіна дзяцінства”. Разнастайныя заданні рабяты выконвалі разам з самадзейнымі артыстамі, якія выступілі ў ролях Шапакляк і Бабы Ягі.

Работнікі Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры правялі гульнявую праграму “Дзяцінства – гэта цэлы свет”, прысвечаную Дню абароны дзяцей і пачатку летніх канікул.

Свята “Лета звонкае, грамчэй спявай!” адбылося ў Мокраўскім сельскім Доме культуры.

Слабудскі сельскі Дом культуры запрасіў на спартыўна-забаўляльную гульню.

Спартыўна-гульнявую праграму зладзілі для выхаванцаў прышкольнага лагера работнікі Вялікасельскага сельскага Дома культуры.

На тэрыторыі Мураўскага сельскага Дома культуры прайшоў конкурс малюнкаў на асфальте «Вітаем лета!»

На пляцоўцы перад Ружанскім цэнтрам культуры і вольнага часу прайшла святочная праграма “Дзяцінства – гэта ты і я”. Да правядзення мерапрыемства таксама далучыліся шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю і камбінат кааператыўнай прамысловасці.

А ў Ліноўскім сельскім Доме культуры арганізавалі свята “Мір – планеце, шчасце – дзецям!”. На сустрэчу таксама завіталі супрацоўнікі Пружанскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія правялі для дзяцей навучальнае шоу разам з роставай лялькай Ратуйкам.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий