Ліноўскі сельскі Дом культуры прапануе хлопчыкам і дзяўчынкам самы разнастайны адпачынак.
Так, для прышкольнага лагера было зладжана сапраўднае падарожжа ў мінулае: рабяты завіталі ў багаты на экспанаты этнаграфічны куток, які доўгія гады існуе ў клубнай установе. Дзеці пазнаёміліся з побытам нашых продкаў.
Юныя наведвальнікі Дома культуры весела і карысна правялі вольны час на свежым паветры: яны паспаборнічалі ў рухавых гульнях падчас забаўляльнай праграмы “Вясёлка планеты дзяцінства”.
А удзельнікі гуртка сольных спеваў “Крыштальны галасок” прадстіавілі сваім аднагодкам канцэрт “Ружовы настрой”.
Падзяліцца навіной: