Крочаць па Пружаншчыне летнія святы вёсак. 13 жніўня такое мерапрыемства прайшло ў вёсцы Вашчынічы Хараўскога сельсавета.
Разнастайную канцэртную праграму падрыхтавалі для вяскоўцаў работнікі і творчыя калектывы Калядзіцкага сельскага Дома культуры. Мясцовым жыхарам і гасцям свята былі прадстаўлены песні, гумарэскі, танцы і тэатралізаваныя пастаноўкі.
Цёплыя словы гучалі для многіх вяскоўцаў, але асабліва былі адзначаны тыя, хто вызначаўся ў працы і грамадскім жыцці. Былі ўручаны падарункі ад ААТ “Агра-Калядзічы” і Хараўскога сельвыканкама.
Падзяліцца навіной: