Дзень сусветнай спадчыны

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін (Дзень сусветнай спадчыны).

Ён усталяваны асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін (ІКАМОС), якая існуе пры ЮНЕСКА, з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на пытанні аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны.

Упершыню на міждзяржаўным узроўні дзень помнікаў і гістарычных мясцін быў адзначаны 18 красавіка 1984 года.

Сусветная культурная спадчына з 1972 г. абараняецца Канвенцыяй ЮНЕСКА. Сёння Спіс Сусветнай спадчыны аб’ядноўвае амаль тысячу культурных і прыродных аб’ектаў.

Беларусь увайшла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 г. У 1988 г. наша краіна далучылася да Канвенцыі аб ахове сусветнай і прыроднай спадчыны.

На сённяшні дзень у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусі ўключаны Нацыянальны парк «Белавежская пушча» (з 1992 г.), замкавы комплекс «Мір» (з 2000 г.), архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і пункты геадэзічнай Дугі Струвэ (з 2005 г.)

Добавить комментарий