Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта значная дата ў лёсе краіны, якая з’яўляецца сімвалам свабоды і міру.
У дзяржаўнае свята жыхары горада, работнікі арганізацый, моладзь аддалі даніну павагі загінуўшым у гады вайны, усклаўшы кветкі да помніка спаленым вескам. Потым святочнае шэсце рушыла да галоўнай сцэны на вул.Савецкай, дзе прайшло ўрачыстае мерапрыемства «Квітней, мая родная Беларусь!».
З галоўным дзяржаўным святам ўсіх прысутных павіншаваў старшыня райвыканкама М.М.Грышкевіч.
Канцэртную праграму прадставілі калектывы Пружанскага раённага цэнтра культуры, кавер-гурт «Слайды» (г.Брэст) і рэтра вумен-трыа «Розовые розы» (г.Мінск).
Маленькія ўдзельнікі свята маглі пабавіць час на забаўляльна-гульнявой праграме, упрыгожыцца аквагрымам, пагуляць з роставымі лялькамі і аніматарамі, паўдзельнічаць у шоу мыльных бурбалак.
Святочныя мерапрыемствы у Пружанах завяршыліся акцыяй «Спяем гімн разам» і салютам.