Установы культуры працягваюць мэтанакіраваную працу па грамадзянска-патрыятычыным і прававым выхаванні насельніцтва.
У рамках падзей, прымеркаваных да дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, клубныя ўстановы прапанавалі шмат мерапрыемстваў.
Так, Мураўскі сельскі Дом культуры сумесна з сярэдняй школай запрасілі дзяцей і падлеткаў на літаратурна-музычную кампазіцыю “Беларусь стваральная”.
Дзіцячую тэматычную віктарыну “Я люблю Беларусь” наведалі юныя жыхары аграгарадка ў Кляпацкім сельскім Доме культуры.
Дарослыя і дзеці паспаборнічалі ў ведах на віктарыне “Свет права”, якую зладзілі работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі.
Інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – галоўны Закон краіны” з конкурснымі праграмамі для школьнікаў прайшла ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры.
“Наш выбар! Наш закон! Наш у будучыню крок!” – такую назву мела сустрэча, на якую завіталі юныя жыхары аг.Белавусаўшчына ў мясцовым сельскім клубе-бібліятэцы.
Інфармацыйнае мерапрыемства да Дня Канстытуцыі правёў для наведвальнікаў рознага ўзросту Ліноўскі сельскі Дом культуры.
Мокраўскі сельскі Дом культуры прапанаваў успомніць асноўныя этапы станаўлення Асноўнага Закону на інфармацыйнай гадзіне “Гэта наша Канстытуцыя”.
Канстытуцыйная інфахвілінка для маленькіх чытачоў адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.
А Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў для падлеткаў гадзіну прававых ведаў “Галоўны дакумент краіны”.