У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства адзначаўся 4 верасня. Рэспубліканскае свята прайшло ў г.Добруш (Гомельская вобласць). Гэты дзень можна лічыць па-сапраўднаму нацыянальным святам, так як ён павышае прэстыж пісьменнасці як асновы нашай шматвяковай культуры, узмацняе яе ролю і значэнне ў духоўным жыцці грамадства, а таксама аддае даніну глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам.
Бібліятэкі Пружаншчыны не засталіся ўбаку аб гэтай знакавай падзеі і прымеркавалі да яе шэраг мерапрыемстваў.
2 верасня ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-гульнявая праграма “Пакланіся добрым людзям”. На яе завіталі выхаванцы дзіцячага яслі-сада № 21. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення кнігі, беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам, вядомымі нацыянальнымі пісьменнікамі – Янкам Купалам і Якубам Коласам. Таксама дзеці здзейснілі падарожжа ў свет роднай мовы. З дапамогай выхавацеляў хлопчкі і дзяўчынкі складалі словы, разгадвалі загадкі, вучылі скарагаворкі, лічылі, гулялі.
А 3 верасня для вучняў 6 класа Ліноўскай сярэдняй школы сельская бібліятэка падрыхтавала інфармацыйную гадзіну “З вытокаў роднай мовы”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра гісторыю святкавання гэтага дня, успомнілі асветнікаў зямлі беларускай, паўдзелінічалі ў інтэлектуальных конкурсах. Завяршылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма “Францыск Скарына – таямніцы вялікага асветніка”.
Напрыканцы мерапрыемстваў рабяты пазнаёміліся з кніжнай выставай “Каля крыніц беларускай кнігі”.