Дзень адчыненых дзвярей

26 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Ружанская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. У гэты дзень вучні пачатковых класаў Ружанскай сярэдняй школы наведалі ўстанову дадатковай адукацыі, каб бліжэй пазнаёміцца з яе работай і даведацца аб магчымасцях навучання.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія завіталі ў госці ва ўстанову адукацыі ў сферы культуры, вучні дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму пад назвай «Вясёлы транспарт». У канцэрце прагучалі мелодыі з вядомых мультыплікацыйных фільмаў – «Сіні трактар», «Блакітны вагон» і інш.

Спадзяемся, што сярод удзельнікаў мерапрыемства былі тыя, хто зацікавіўся перспектывай вучобы ў Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў і ў будучым навучальным годзе папоўніць рады яе вучняў.

Падзяліцца навіной:

У этой записи один комментарий

Добавить комментарий