Дзецям і дарослым

У апошнія дні мая і першыя дні чэрвеня жыццё клубных устаноў было вельмі насычаным.

Работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры правялі для вучняў мясцовай базавай школы віктарыну «НЕ паленню!». Яны расказалі аб пранікненні тытуню ў Еўропу, шкодным уздзеянні палення на арганізм чалавека.

Да Сусветнага дня без тытуню Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры прымеркаваў тэматычную дыскатэку «Мы супраць тытуню!».

Прафілактычны характар насіла гутарка «Паленне – тупік» у Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы. У размове удзельнічала мясцовы фельчар. Пачатку летніх канікул была прысвечана конкурсная праграма «Настрой – дзяцінства». Таксама клубная ўстанова правяла выязны канцэрт да прафесійнага свята – Дня меліяратара.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў крэатыўны выпускны вечар для мясцовага дзіцячага сада.

Дзіцячая гадзіна «Беларускія народныя промыслы» прайшла ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы.

На гульнявую праграму «Ура! Канікулы!» запрасіў мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак Мокраўскі сельскі Дом культуры. Рабяты праявілі сябе ў віктарынах, рухавых гульнях, конкурсе малюнкаў на асфальце.

Узорная кантакт-студыя «Teens-формат» арганізавала забаўляльную праграму «Наша лета» для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий