Дзе музыка бярэ пачатак

Такую назву мела вечарына-канцэрт, якая нядаўна адбылася на народным аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы.

Музыка – гэта адзін з самых старажытных відаў мастацтва. Разам з жывапісам, тэатрам, паэзіяй, яна з’яўляецца вобразным адлюстраваннем свету. У музычных творах можна пачуць любоў, сум, жарт і глыбокі роздум.

Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, у пэўнай меры спазналі гэта. Гледачы атрымалі асалоду ад выдатнага выканання твораў і даведаліся шмат цікавага. Напрыклад, што баян налічвае ўжо больш за 100 гадоў гісторыі, а назву сваю атрымаў ад старажытнарускага спевака-казальніка Баяна. Паходжанне інструмент вядзе ад гармоні, якую ў 1870 г. сканструяваў тульскі майстар М.І.Белабародаў. Даволі блізкім да баяна з’яўляецца акардэон, які з’явіўся ў 1829 г. у венскай майстэрні К.Дземіяна. Менавіта гучане баяна і акардэона пачулі госці, якія завіталі на вечарыну «Дзе музыка бярэ пачатак».

У канцэрце прагучалі нумары ў выкананні салістаў, дуэтаў, трыа, хору першакласнікаў (кір. А.Лявоненка) і ўзорнага баяннага аркестра «Імпрэс» (кір. В.Захаркіў).

Падчас мерапрыемства павіншавалі 12 першакласнікаў, якія ў бягучым вучэбным годзе пачалі вучыцца на народным аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий