Дыпломы конкурсу «Крынічка»

29 сакавіка ў Баранавіцкмм дзяржаўным музычным каледжы адбыўся XVIII Абласны адкрыты конкурс «Крынічка», у якім прынялі ўдзел пачынаючыя вакалісты з Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Члены журы адзначылі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства канкурсантаў, разнастайны рэпертуар, яркія сцэнічныя вобразы.

У чаканні вынікаў конкурсу прысутным быў прадстаўлены канцэрт вучняў цыклавой камісіі харавога дырыжыравання.

Усе ўдзельнікі канкурсу атрымалі дыпломы і памятныя сувеніры, настаўнікі і канцэртмайстры – падзякі.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» таксама была прадстаўлена на гэтым прэстыжным конкурсе. Дыпломамі II степені ў намінацыі «сольныя спевы (ІІІ узроставая група)» былі адзначаны вучаніца 5 класа Марыя Куляшова (настаўнік Кацярына Аляксандраўна Кукса, канцэртмайстар Марына Іванаўна Свістун) і вучаніца 7 класа Сафія Валанцэвіч (настаўнік Алена Мікалаеўна Лявоненка, канцэртмайстар Наталія Юр’еўна Бабрук).

Віншуем!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий