Духоўнасці святло

Чарговае пасяджэнне маладзёжнага клуба “Формула здароўя” на тэму “Дарога, якая вядзе ў бездань” адбылося ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Рабяты паслухалі інфармацыю аб шкодзе наркотыкаў на арганізм чалавека, пазнаёміліся з расказам М.Булгакава “Морфій” і паглядзелі фрагмент кінастужкі па творы. Потым падлеткі абмеркавалі пытанні захавання здароўя і разам зрабілі “Дрэва жыцця”.

Таксама Ліноўская бібліятэка запрасіла рабят на літаратурную сустрэчу “Паэт краіны дзяцінства” з цыклу “Я з кнігай адкрываю свет”, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння Сяргея Міхалкова. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі падарожжа па любімым творам паэта, пачыталі іх услых, паглядзелі мультфільмы і адказалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Любімых дзіцячых кніг творца”.

Да Дня праваслаўнай кнігі, які адзначаўся 14 сакавіка, Ліноўская сельская бібліятэка правяла вечарыну духоўнай паэзіі для пажылых грамадзян. Прысутныя пазнаёміліся з вытокамі гэтай даты, паслухалі вершы і задалі пытанні святару аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандру Мялешку, які адзначыў вялікае значэнне духоўнай літаратуры ў жыцці чалавека. Да сустрэчы была аформлена кніжная выстава “Сцяжынка да праваслаўнай крыніцы”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий