Духоўнай радасці ззянне

У бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня праваслаўнай кнігі, які адзначаўся 14 сакавіка.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з цыклу «Духоўнай радасці ззянне» – вечарына духоўнай паэзіі «Шчырае слова». Падчас яе прысутныя абмеркавалі адлюстраванне праваслаўнай малітвы ў рускай паэзіі. Тэма была абрана невыпадкова: пачынаецца Вялікі пост – час духоўнага ачышчэння. На вечарыне прагучалі вершы і выказванні духоўнага зместу рускіх літаратараў і малітвы. Падчас сустрэчы настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандр Мялешка звярнуў увагу на значнасць малітвы ў жыцці кожнага чалавека.  Прысутныя паглядзелі відэаролікі і пазнаёміліся з выставай духоўнай літаратуры.

Ружанская гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала гадзіну праваслаўя «Лекі ад граху». На ёй чытачы пазнаёміліся з вершаванымі прытчамі мясцовага паэта Валерыя Нікалаева, паслухалі хрысціянскія і іншыя творы духоўнага зместу гэтага жанру. Настаяцель ружанскага храма святых апосталаў Пятра і Паўла Аляксандр Сень растлумачыў значэнне шэрагу рэлігійных прытчаў.

Духоўную вечарыну «Прыгажосць душы» з удзелам настаяцеля храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» Сергія Сысаляціна наведалі чытачы ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы.

На ўрок духоўнасці «Дараванне, як цуд» запрасіў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка. Падчас яе чытачы ўспомнілі аб традыцыях Даравальнай нядзелі, Вялікага посту і Масленіцы. У размове прыняў удзел настаяцель рудніцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Анатоль Кавальскі. Абмеркаванне тэмы працягнулася за чаем з блінамі.

У Мокраўскай сельскай бібліятэцы для старшакласнікаў была зладжана праваслаўная гадзіна «Падарожжа па старонках Бібліі». Бібліятэкар і настаяцель мясцовага храма святых апосталаў Пятра і Паўла Аляксандр Сень пазнаёмілі юнакоў і дзяўчат з некаторымі сюжэтамі галоўнай кнігі хрысціян.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий