Пачатак вясны супадае з прыемным святам – Днём жанчын.
Установы культуры праводзяць шмат мерапрыемстваў рознага кшталту, падчас якіх віншуюць і ўшаноўваюць жанчын.
Так, Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка напярэдадні свята накіраваўся ствараць добры настрой жанчынам, якія працуюць у розных арганізацыях аграгарадка.
Не засталіся ўбаку ад віншавальнага марафону з нагоды 8 Сакавіка творчыя калектывы Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі. Яны наведалі магазін, паштовае аддзяленне, дзіцячы сад і сельсавет.
Шэраг міні-канцэртаў зладзіў для работніц ААТ «Ружаны-Агра» Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.
Канцэрт «Для Вас, мілыя дамы» адбыўся ў Шчарчоўскім сельскім клубе-бібліятэцы. У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы Кавярдзякскага сельскага Дома культуры Брэсцкага раёна.
У Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы для дзяцей прайшоў вясёлы Дзень імянінніка.