Добрыя сустрэчы на мінулым тыдні падаравалі сваім наведвальнікам клубныя ўстановы раёна.
Так, Кляпацкі сельскі Дом культуры прапанаваў рабятам з прышкольнага лагера мясцовай школы паўдзельнічаць у гутарцы «Мы гуляем і спяваем, велькі весела жывем» і наведаць майстар-клас па вырабе пампона з нітак.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка правёў для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Юны турыст» фальклорную гадзіну «Кола народных свят», падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыямі летніх свят беларусаў.
У Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылася віктарына для дзяцей «Вясёлыя ўсёзнайкі». Работнікі клубнай установы таксама правялі для прышкольнага лагера гульнявую праграму «Гарачыя канікулы». Аматары ствараць прыгажосць уласнымі рукамі завіталі на майстар-клас «Бранзалеты з сухацветаў». Да таго ж калектыў цэнтра культуры і вольнага часу наведаў з віншаваннямі былых і сучасных медыцынскіх работнікаў у дзень прафесійнага свята.
Пра свята медыкаў не забыўся і Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка, які зладзіў індывідуальныя віншаванні для работнікаў Калазубскага і Долкаўскага фельчарска-акушэрскіх пунктаў і Ружанскай паліклінікі, а таксама адзначыў юбіляраў.