У клубных установах працягваюцца добрыя сустрэчы, праводзяцца карысныя справы.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Юны турыст», на пазнавальна-гульнявую праграму «Дзіўны дар – ваша імя».
У Новазасімавіцкім сельскім Доме кульуры адбылася інфармацыйная гадзіна «17 ліпеня 1944 года», прысвечаная Дню вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама для рабят адбыўся майстар-клас па аквагрыме.
Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка прапанаваў падлеткам інфармацыйную гадзіну «Мая будучыня без алкаголю». Таксама клубная ўстанова арганізавала экалагічную акцыю «Чыстая дзіцячая пляцоўка».