Разнастайнымі добрымі справамі напоўнена жыццё клубных устаноў і бібліятэк.
Так, Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка правёў экалагічную акцыю «Захаваем прыроду разам», падчас якой на прылеглай тэрыторыі былі высаджаны дрэўцы і туі.
Экалагічную віктарыну прапанаваў дзецям Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка. Рабяты не толькі паказалі свае веды, але і даведаліся шмат новага, цікавага і карыснага.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў канцэрт «Вітаем, добрыя людзі» для былых работнікаў камбіната бытавога абслугоўвання. Хлопчыкам і дзяўчынкам установа прапанавала гульнявую праграму «Вулічныя гульні СССР», экскурсію «Гэта мой пасёлак» і дзіцячую гадзіну «Размовы аб вайне».
На этнаграфічную гульню «Побыт і культура беларусаў» запрасіла вучняў 3 – 4 класаў Ліноўская сельская бібліятэка. Падчас яе рабяты бліжэй пазнаёміліся з традыцыйнымі народнымі святамі, звычаямі, вуснай народнай творчасцю, гульнямі і рамёствамі.
Юныя чытачы Ружанскай гарпасялковай бібліятэкі паспаборнічалі ў гульні «Любімых кніг цудоўныя старонкі».
Да 85-годдзя беларускага пiсьменнiка Уладзiмiра Лiпскага Новазасiмавiцкая сельская бiблiятэка падрыхтавала літаратурную прыгоду «Казачнік з вялікім сэрцам», у якой паўдзельнічалі вучні 3 класа Параслянскай сярэдняй школы.