На мінулым тыдні шэраг ветэранаў сферы культуры адзначылі асабістыя юбілейныя даты. Работнікі Пружанскага раённага цэнтра культуры не засталіся ўбаку ад гэтых падзей і павіншавалі сваіх сталых калег.
Так, аўтаклуб падрыхтаваў канцэртна-віншавальныя праграмы для Г.В.Раманюк (в.Ласасін) і І.Ф.Шаровай (г.Пружаны).
Творчы калектыў Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры завітаў у в.Смаляніца, каб павіншаваць з днём нараджэння Г.І.Басак і Л.А.Васіленку.
Добры настрой дзецям падаравала гульнявая праграма «Смех, весялосць і жарты», якая прайшла ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Падзяліцца навіной: