Дню Перамогі прысвячаецца

6 мая Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў сумесна з гарпасялковай бібліятэкай правялі вечарыну «Аб тых, хто змагаўся і перамог», прымеркаваную да Дня Перамогі.

Падчас мерапрыемства, на якое былі запрошаны вучні 4 – 6 класаў мясцовай сярэдняй школы, бібліятэкары-вядучыя расказалі аб цяжкіх выпрабаваннях, якія прыйшлося перажыць беларускаму народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вучні школы мастацтваў спецыяльна да свята падрыхтавалі канцэртныя нумары – вершы, песні і музычныя творы. Мастацкае аддзяленне ўстановы прадставіла гледачам тэматычную выставу творчых работ.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий