Дэбют першакласнікаў

Такую назву мела вечарына, якая нядаўна адбылася на харавым аддзяленні дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны».

Дэбют – гэта не проста канцэртнае выступленне, а самае першае з’яўленне артыста перад гледачамі. Менавіта таму яно з’яўляецца вельмі адказным і хвалюючым.

Першакаласнікі харавога аддзялення падрыхтавалі для бацькоў і гасцей мерапрыемства шматлікія сольныя і калектыўныя нумары, падчас якіх прадставілі свае дасягненні за вельмі кароткі прамежак вучобы ва ўстанове дадатковай адукацыі. Дапамагалі юным артыстам годна прэзентаваць свае вакальныя і музычныя нумары настаўнікі і хор «Карамелькі».

Мерапрыемства суправаджалася сцэнкамі і гульнямі. Напрыканцы вечарыны першакласнікі ўрачыста паабяцалі «Каралеве Музыкі» добра вучыцца і старанна займацца ў школе мастацтваў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий