Дэбют новага творчага калектыву

13 жніўня на адкрытай сцэне на вуліцы Савецкай адбыўся дэбютны канцэрт новага творчага калектыву Пружанскага гарадскога Палаца культуры – групы «Variant».

Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, якое ледзь не перашкодзіла выступленню артыстаў, на плошчы сабралася вялікая колькасць гледачоў – аматараў «жывой» музыкі.

На працягу канцэртнай праграмы, якая доўжылася больш за дзве гадзіны, музыканты выканалі вядомыя кампазіцыі (некаторыя нават па некалькі разоў) 1980 – 1990-х гадоў. Здавалася, што ў Пружаны вярнулася атмасфера сапраўдных танцавальных пляцовак, якія раней былі вельмі папулярнымі сярод гараджан.

Прысутныя доўга не хацелі адпускаць калектыў са сцэны, выказвалі словы падзякі і захаплення.

Чакаем новых канцэртаў групы «Variant»!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий