Напрыканцы красавіка – пачатку мая ўстановы культуры і калектывы аматарскай творчасці прадставілі шэраг вясенніх канцэртных праграм.
Так, у Кляпацкім сельскім Доме культуры адбыўся вялікі канцэрт з удзелам мясцовых артыстаў і ўдзельнікаў творчых калектываў Пружанскага гарадскога Палаца культуры – студыі эстраднага танца “Амелі” (кіраўнік Алег Строк) і народнай арт-групы «Родники» (кіраўнік Алёна Лосева).
У Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу жыхароў пасёлка сваёй творчасцю парадавалі артысты з Мураўскага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры.
Вялікае мерапрыемства з нагоды святкавання 1 мая адбылося на галоўнай сцэне г.Пружаны каля Палаца культуры. Шматлікія канцэртныя нумары прадставілі работнікі і творчыя калектывы ўстановы.
У Пружанскім гарадскім Палацы культуры таксама прайшоў вечар адпачынку для людзей “залатога” ўзросту “Колер настрою – Май”.
1 мая калегі і аўтаклуб павіншавалі з 80-гадовым юбілеем былога кіраўніка Мураўскага сельскага Дома культуры Аляксандра Мікалаевіча Чайкоўскага.