Дарыце радасць!

Вясновыя канікулы закончыліся, але яны аставілі шмат цёплых і радасных успамінаў, падаравалі зарад бадзёрасці на апошнюю школьную чвэрць.

Шмат разнастайных мерапрыемстваў змаглі наведаць дзеці і падлеткі ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Сярод іх – дыскатэка “Танцавальная мазаіка”, віктарына “Самы разумны”, конкурс малюнкаў “Захаваем планету Зямля!”, гульнявая праграма “У вас спіна белая”.

Даволі насычаным выдаўся мінулы тыдзень у Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу. Рабяты паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах падчас гульнявой праграмы, наведалі “Вітамінны дзень”, паспаборнічалі ў жартоўных гульнях на 1 красавіка, а таксама паглядзелі пастаноўку “Заяц, ліса і певень”, падрыхтаваную мясцовым тэатральным гуртком.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзіў віктарыну “Пазнай па эмадзі”, гульнявую праграму “Ад весялосці не бывае злосці”, майстар-клас “Падарунак сябру”, спаборніцтвы па шахматах і шашках, касцюміраваныя віншаванні з днём нараджэння маленькіх жыхароў пасёлка.

Майстар-класы па выцінанцы і роспісу па шклу, прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці, прайшлі ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Дзяцей таксама запрасілі паўдзельнічаць у віктарыне “Вясёлага вам смеху”.

Клубныя ўстановы не аставілі па-за ўвагай Дзень смеху і гумару. Акрамя пералічаных мерапрыемствы адбыліся і ў іншых установах. Так, работнікі Вялікасельскага сельскага Дома культуры наведалі дзіцячы сад з гульнявой праграмай “Ладачкі”, Мокраўскі сельскі Дом культуры правёў забаўляльню праграму “Смехатэрапія”, Роўбіцкі – “Без смеху і жартаў не можам ні хвілінкі”, Сухопальскі сельскі клуб-біліятэка – “Вясёлка смеху”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий