Дарогамі дабрыні

У рамках рэалізацыі праграмы «Школа прававой культуры» Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла з адзінаццацікласнікамі гімназіі гутарку «Як захаваць блакітны скарб?», прымеркаваную да Сусветнага дня водных рэсурсаў.

У Пружанскай гарадской бібліятэцы можна пазнаёміцца з выставай творчых работ юнага майстра Ксеніі Купрэевай «Фантазіі палёт і рук тварэнне».

Новазасімавіцкая сельская бібліятэка запрасіла вучняў 3 класа Параслянскай сярэдняй школы на майстар-клас «Падарунак маці сваімі рукамі». Таксама сельская бібліятэка прапанавала чытачам духоўную вечарыну «Дарогамі дабрыні», прысвечаную Дню праваслаўнай кнігі. Падчас мерапрыемства прагучалі музычныя творы ў выкананні педагогаў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, прыгожыя вершы, адбылася гутарка з настаяцелем храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» С.Сысаляціным. Прысутныя пазнаёміліся з выставай духоўнай літаратуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий