Далучыцца да гераічнага мінулага

25 мая ў мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Хаваншчына», які з’яўляецца філіялам Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея, адбылася ўжо стаўшая традыцыйнай тэматычная гістарычная рэканструкцыя. Адной з частак гэтага знакавага мерапрыемства стала тэатралізацыя на шматлікіх інтэрактыўных пляцоўках комплексу пад назвай «Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада».

У гэтай падзеі прынялі ўдзел рэканструктары і ваенна-гістарычныя клубы не толькі з Брэсцкай вобласці, але і іншых рэгіёнаў Беларусі. Сярод тых, хто прадставіў шырокаму гледачу інсцэніроўкі з жыцця і дзейнасці беларускіх партызан у гады Вялікай Ачыннай вайны, былі ўдзельнікі ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму», які дзейнічае ў дзяржаўнай установе культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий