Далучэнне да прыгажосці

У мінулую нядзелю ў Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь Марыяй Мікалаеўнай Кулецкай.

Марыя Мікалаеўна расказала шматлікім прысутным – дарослым і дзецям, – аб унікальнай з’яве ў дэкратыўна-прыкладным мастацтве – “роспісе на шкле”. Яна прадставіла выставу сваіх работ, выкананых ў гэтай традыцыйнай тэхніцы, падрабязна расказала аб беларускім мастацтве “маляванкі”.

Удзельнікі сустрэчы не толькі бліжэй пазнаёміліся з творчасцю народнага майстра, але і задалі ёй розныя пытанні, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе. Пад кіраўніцтвам Марыі Кулецкай кожны з прысутных стварыў прыгожы малюнак на шкле.

Сустрэча ў Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы падаравала ўсім прыемныя ўражаннні і незабыўныя эмоцыі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий