Дабро на карысць людзям

Работнікі пружанскага аўтаклуба сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі дзень сямейнага адпачынку «Рабі дабро на карысць людзям».


У праграме мерапрыемстіва актыўны ўдзел прымалі як наведвальнікі аддзялення, так і іх бацькі. Разам яны бавілі час у гульнях, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў рухавых і музычных конкурсах і іншых актыўнасцях.
Сямейнае свята падаравала шмат радасных момантаў, усмешак,  добрага настрою і пазітыўных эмоцый. Работнікі культуры атрымалі шчырыя апладысменты і падзякі за выдатную арганізацыю мерапрыемства.
Сюжэты свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня сям’і і праведзенага аўтаклубам, можна паглядзець па спасылцы

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий