Да здароўя праз кіно

22 жніўня ў кінатэатры «Спадарожнік» адбыўся лекторый на тэму «Здаровы лад жыцця». На ім прысутнічалі падлеткі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Перад пружанскімі юнакамі і дзяўчатамі, якія сабраліся ў вялікай зале кінатэатра, выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Клімашэвіч. Ён нагадаў рабятам аб неабходнасці клапаціцца аб сваім фізічным і псіхічным стане з малых гадоў, адказнасці за супрацьпраўныя паводзіны. Падлеткі змаглі задаць госцю хвалюючыя іх пытанні.

Пасля размовы з Віктарам Мікалаевічам юным гледачам быў прапанаваны прафілактычны кіналекторый аб правілах і выгодах вядзення здаровага ладу жыцця.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий