Да векавога юбілею беларускага кіно

На працягу 2024 года праходзіць фестываль «Кінавек», прысвечаны 100-годдзю беларускага кіно. Студыя «Летапіс» падрыхтавала да векавога юбілею трылогію фільмаў, якія пачалі дэманстравацца ў кінатэатрах краіны з 5 снежня.

Адзін з праектаў трылогіі – фільм у негульнявой форме «Залатая эпоха «Беларусьфільма» (39 хвілін) рэжысёра Яўгена Сецько. У фільме расказваецца аб 1960 – 1980-х гг., калі працавалі выдатныя рэжысёры Віктар Тураў, Барыс Сцяпанаў, Ігар Дабролюбаў, Валерый Рубінчык, Валерый Рыбараў і таленавівыя акцёры – Стэфанія Станюта, Галіна Макарава, Генадзь Гарбук, Уладзімір Госцюхін і інш. Беларускія стужкі адзначаліся прызамі разнастайных фестываляў і спецыяльнымі прэміямі.

Другі фільм – «Трэст, які не лопнуў» (39 хвілін) рэжысёра Юрыя Цімафеева распавядае аб перыядзе ад зараджэння беларускага кіно да канца 1950-х гг. У ім раскрыты асноўныя перыяды развіцця айчыннага кінематографа, людзі, якія стаялі ля яго вытокаў і першыя фільмы. Гледачы даведаюцца аб рабоце трэста «Белдзяржкіно», створанага ў 1924 г., ленінградскім і алма-ацінскім перыядах яго існавання, першай стужцы «Лясная быль» рэжысёраў Юрыя Тарыча і Уладзіміра Корш-Сабліна, іншых славутых фільмах – «Нянавісць» Ю.Тарыча, «У агні народжаная», «Першы ўзвод» і «Шукальнікі шчасця» У.Корш-Сабліна, «Канстанцін Заслонаў» У.Корш-Сабліна і А.Файнцымера, «Міколка-паравоз» і «Дзяўчынка шукае бацьку» Л.Голуба.

Трэцяя частка трылогіі – фільм у змешанай форме «Дэманстратар» (26 хвілін) рэжысёра Яўгена Сецько прысвечана станаўленню кінематографа ў Мінску ў пачатку ХХ стагоддзя, неверагодным лёсе стваральніка першага мінскага кінтэатра «Ілюзіён» і кінастужак Рыхарда Шітрэмера.

Паглядзець трылогію і іншыя кінастужкі студыі «Беларусьфільм» можна ў пружанскім кінатэатры «Спадарожнік»:

5 снежня, 15.00 – «Дэманстратар» (кошт 1,50 руб.);

7, 14 снежня, 13.00 – «Трэст, які не лопнуў» (кошт 1,50 руб.);

9 снежня, 13.00 – «Залатая эпоха «Беларусьфільма» (кошт 1,50 руб.);

11 снежня, 15.30 – «На другім беразе» (кошт 2,90 руб.);

12 снежня, 19.00 – «Дэманстратар» (кошт 1,50 руб.);

13 снежня, 12.00 – «Трэст, які не лопнуў» (кошт 1,50 руб.);

16, 17 снежня, 15.50 – «Залатая эпоха «Беларусьфільма» (кошт 1,50 руб.).

Запіс для арганізаванага гледача па тэлефонах: 35908, +375292464508.

Далучыцеся да славутай гісторыі беларускага кіно разам са «Спадарожнікам».

Добавить комментарий