Цікавыя і карысныя сустрэчы

4 сакавіка ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось прайшла творчая сустрэча вучняў трэцяга класа гімназіі і іншых чытачоў з вядомым беларускім пісьменнікам, лаўрэатам літаратурных прэмій і конкурсаў Валерыем Квілорыя. Аўтар расказаў аб сваім творчым шляху, а дзеці ўважліва слухалі пісьменніка, у якога не бывае сумных гісторый. Напрыканцы мерапрыемства кожны мог задаць аўтару пытанні і атрымаць кнігі з аўтографам.

Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма наведалі вучні аграрна-тэхнічнага каледжа. Для іх была праведзена гадзіна роздумаў «Аскепкі разбітага юнацтва», прысвечаная прафілактыцы накразалежнасці ў маладёжным асяроддзі.

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным зваротам наркотыкаў была прымеркавана актуальная гадзіна «Крок на шляху ўнікуды» ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы. На сустрэчу са старшакласнікамі Параслянскай сярэдняй школы завіталі настаяцель мясцовага храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» Сергій Сысаляцін і загадчык Ліноўскай амбулаторыяй Сяргей Халаловіч.

Таксама ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы напярэдадні Дня жанчын прайшоў майстар-клас «Падарунак любімай матулі». Рабяты зрабілі прыгожыя папяровыя скарбоначкі і святочныя паштоўкі.

Да Дня жанчын у Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына «Аб жанчыне з любоўю». На працягу мерапрыемства гучалі вершы аб жанчынах і музычныя відэкліпы. Таксама чытачы спаборнічалі ў розных конкурсах і віктарынах. Завяршылася сустрэча ў бібліятэцы чаяпіццем і прыемнымі размовамі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий