Ці будуць пружанцы на “Славянскім базары”?

10 снежня 2021 года ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна праходзіў абласны этап адбору талентаў для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску – 2022”.

У конкурсе прынялі ўдзел 23 выканаўцы эстраднай песні, у тым ліку ўдзельніца гуртка “Solo” Пружанскага гарадскога Палаца культуры Ганна Рэчыц (кір. Кацярына Цяжолава). У складе журы знаходзіліся прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, выкладчыкі па вакалу і эстрадныя артысты.

Ганна Рэчыц годна прадставіла на конкурсе песню Я.Літвінковіча “Слова остались мне” і папулярную кампазіцыю на замежнай мове (“сусветны хіт”) “Восстану словно Феникс”. Пружанка атрымала сертыфікат удзельніка. Поспехаў, Ганна, у новых конкурсах!

Добавить комментарий