Чытаць – гэта стыльна і модна!

Вольны час – гэта магчымасць наведаць бібліятэку і даведацца шмат новага, карыснага, цікавага.

Нядаўна ў Пружанскую раённую дзіцячую біблітэку імя А.Лось у чарговы раз завіталі ўдзельнікі летняга чытальніцкага конкурсу. Яны здзейснілі завочную вандроўку «Горад, сэрцу дарагі», паслухалі легенды аб паходжанні назвы горада і яго ўладальніках, даведаліся аб знакавых гістарычных падзеях. Дзеці ўспомнілі архітэктурныя помнікі Пружан і паспаборнічалі ў фотавіктарыне «Славутыя землякі». Таксама дзіцячую бібліятэку наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з летніх прышкольных лагераў, якія працуюць у гімназіі і сярэдняй школе № 4. Для іх прайшоў урок мужнасці «В одном ряду со взрослыми».

Выхаванцаў прышкольнага лагера сярэдняй школы № 5 запрасіла Пружанская гарадская бібліятэка. Рабяты прынялі ўдзел у забаўляльна-гульнявой гадзіне «Летні разгуляй», а потым на пляцоўцы перед бібліятэкай танцавалі, весяліліся і гулялі з Міні Маусам.

Шэраг мерапрыемстваў правяла Ружанская дзіцячая бібліятэка. Дзеці з прышкольнага лагера пабывалі на гульні-размове «Алімпійскія гульні». Яны паслухалі аповед аб гісторыі алімпійскага руху і склалі эмблему самых вядомых спартыўны спаборініцтваў. А яшчэ бібліятэка прапанавала наведвальнікам гульню «Чытаць – гэта стыльна, чытаць – гэта модна, чытайце ўсюды, чытайце свабодна», падчас якой каманды гульцоў паказалі свае веды літаратурных твораў. Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак адбылася віктарына «Калейдаскоп маіх правоў і абавязкаў».

Новазасімавіцкая сельская бібліятэка прапанавала дзецям здзейсніць пазнавальнае падарожжа па старонках часопісаў «Мір бяспекі». Разам з дарослымі рабяты ўспомнілі правілы паводзін на вадзе, на прыродзе і даведаліся, як пазбегнуць укусаў насякомых, нагадалі аб бяспецы руху на веласіпедзе, самакаце, гірскутары, монаколе і адгадалі загадкі з часопіса «Юны выратавальнік», паўдзельнічалі ў віктарыне, пагулялі, паглядзелі мультфільмы і інш.

Самыя юныя чытачы наведалі Навасёлкаўскю сельскую бібліятэку. Для іх прайшла конкурсна-гульнявая праграма «Чароўная краіна». Дзеці паспаборнічалі ў разнастайных конкурсах, патанцавалі і памалявалі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий