Добра папрацавалі работнікі сферы культуры на рэспубліканскім суботніку.
Вялікую тэрыторыю прыбраў Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў. Была выдалена шкодная расліннасць, упарадкаваны зялёныя насаджэнні, прыбрана лісце і сухая трава.
Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу не толькі правёў работы на прылеглай тэрыторыі, але і на вулічных клумбах пасёлка.
Чыста і прыгожа стала каля Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, каля якога шчыраваў калектыў клубнай установы.
Шмат старога лісця і смецця было прыбрана работнікамі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Члены пярвічнай арганізацыі аддзела культуры райвыканкама рэспубліканскага аб’яднання “Белая Русь”, якія працуюць у Мураўскім сельскім Доме культуры, прынялі ўдзел ў працоўнай акцыі “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”. Яны навялі парадак каля мясцовага храма.