Час выбраў іх

Ва ўстановах культуры Пружаншчыны прайшоў шэраг мерапрыемстваў да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які штогод адзначаецца 15 лютага.

Так, у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма была падрыхтавана кніжная выстава “Афганістан: гераізм і трагедыя ХХ стагоддзя”, а таксама прайшоў урок мужнасці “Час выбраў нас”. Бібліятэкары расказалі прысутным аб азіяцкай краіне, яе людзях і традыцыях, прычынах увядзення абмежаванага кантынгента савецкіх войск у Афганістан, буйных ваенных аперацыях, загінуўшых земляках.

У Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры адбылася гутарка “Афганістан – наша памяць”. Перад падлеткамі выступіў настаўнік гісторыі Ю.М.Дронь, які расказаў аб падзеях вайны ў Афганістане 1979 – 1989 гг., прыкладах гераізму воінаў, а таксама лёсе землякоў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.

Гутарка “Гарачыя слёзы”, прысвечаная дню вываду савецкіх войск з Афганістана, прайшла ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў на ўрок мужнасці “Эха афганскай вайны”.

Да дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры прайшла інфармацыйная гадзіна “Па дарогах афганскай вайны”, якую наведалі вучні мясцовай школы.

Таксама інфармацыйная гадзіна для школьнікаў “Па слядах вялікага подзвігу” адбылася ў Слабудскім сельскім Доме культуры.

Удзельнікі вакальнай групы “Забава” аўтаклуба наведалі воіна-інтэрнацыяналіста С.У.Канановіча, які жыве ў пас.Сонечны. Яны ўручылі ветэрану падарунак і выказалі шчырыя пажаданні.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий